Ніва № 23 (3656), 7 чэрвеня 2026 г.

Змяніць свет

Міхаіл ВАЙНОВІЧ

Усё мацней складваецца ўражанне, што мы ўплываем на гісторыю не больш, чым парасон на надвор’е. Ёсць, праўда, і такія, якія ўплываюць на ход жыцця крыху па-іншаму. Як градуснік на тэмпературу. Гэта крыху адрозніваецца ад першых, што з парасонам параўноўваліся, але не на шмат. І там, і там надвор’е само па сабе, парасон і градуснік самі па сабе. Па вялікім рахунку без іх абысціся можна. Надвор’е дык абыходзіцца дакладна.

Усё ідзе сваім ходам, і хоць ты трэсні, ад цябе ні кроплі не залежыць, як аказалася. З гадамі стала зразумелым. Бо спрабавалі ж, рабілі, намагаліся, дзерлі пуп і жылы. Думалі, вось-вось, і ўсё атрымаецца. Праўда пераможа, бо няпраўда мусіць прайграць толькі з тае прычыны, што яна няпраўда. У тое верылі і за тое змагаліся. І не толькі мы. І не толькі ў наш час. Уся гісторыя перапоўненая такімі прыкладамі самаадданасці сваёй справе і нават самаахвярнасці.

А ў выніку свет прыйшоў акурат туды, куды і ішоў згодна з прадказаннямі. То чаго было нервавацца.

А ў чым тады наша задача? Ці заслуга? Мусім мы спрабаваць памяняць нешта, ці гэта не мае аніякага сэнсу? Калі ўсё непазбежна, то чаму мы такія не абыякавыя і хочам зрабіць па-свойму? Я зараз пра неабыякавых гавару, а не пра ўсіх.

Бо калі пра абыякавых, то там збольшага ўсё зразумела. Там прасцей усё, і ўладкавацца ў гэтым жыцці такім дзеячам не так ужо і складана сваімі алгарытмамі ў агульную матрыцу. Законы то ў тым свеце да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF