Ніва № 23 (3656), 7 чэрвеня 2026 г.
Дабрабыт і дэмаграфіяУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧДэмографы Еўропы і развітых дзяржаў Азіі што ёсць моцы б’юць у званы — карэннае насельніцтва фактычна ўсіх краін, якія лічацца як дэмакратычныя і заможныя, няўхільна з году ў год скарачаецца. За апошнія пяць гадоў значна зменшылася насельніцтва Японіі. Паводле вынікаў перапісу 2025 года ў краіне цяпер жыве каля 123 мільёнаў чалавек, што прыкладна на 3 мільёны менш, чым было ў 2020 годзе. У працэнтах гэтае зніжэнне складае каля 2,5%. Адзначаецца, што колькасць насельніцтва ў Японіі скарачаецца ўжо не першы год — гэты працэс працягваецца з 2015 года, але менавіта за апошнія пяць гадоў скарачэнне стала самым хуткім. У Паўднёвай Карэі, у адрозненне ад таталітарнай кімаўскай Паўночнай, праблема нараджальнасці стаіць яшчэ вастрэй, чым у Краіне узыходнага сонца. Дайшло да таго, што дзяржава распрацавала адмысловыя праграмы фінансавання маладых людзей. Прыкладам выдае грошы хлопцам, каб яны запрашалі дзяўчын у кавярні і рэстарацыі і маглі заплаціць за пачастунак, каб хоць неяк стымуляваць знаёмствы і спрыяць стасункам утварэння параў. Але што нам далёкая Азія, скажаце вы — і будзеце мець рацыю. У мікрараёне Беластока, дзе я жыву, ёсць ажно дзве ветэрынарныя лякарні. Штодзень там тлумяцца людзі са сваімі гадаванцамі — сабакамі, катамі, хамякамі ды іншымі прадстаўнікамі чатырохлапых. Не ведаю колькі зарабляюць ветэрынары, але, падаецца, што зараз гэта адна з сама прыбытковых і перспектыўных (...) |