Ніва № 23 (3656), 7 чэрвеня 2026 г.

Сорак першы родны фэст

Міра ЛУКША

— Наша свята заўсёды збірала тысячы аматараў беларускай песні, — прыгадаў перад канцэртам старшыня Беларускага таварыства Васіль Сегень. — Нас яднае слова і месца. Памятаюцца Святы беларускай культуры, якія праводзіліся ў амфітэатры каля царквы св. Марыі Магдаліны ў Беластоку. Цяпер на гэтым узгорку вырас гмах Падляшскай оперы і філармоніі — Еўрапейскага цэнтра культуры, а прыбудавалі да яго летнюю сцэну — мураваны амфітэатр. Тут правялі аднойчы беларускі фэст. Але ў апошні час такія святы праходзілі ў гарадскім парку Плянты. Гучыць беларуская музыка на фэсце пад адкрытым небам, які ладзіць Беларускае грамадска-культурнае таварыства і праводзіцца дзякуючы падтрымцы і датацыі Міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы. І на свяце ў Беластоку, на якім чакаюцца выканаўцы, майстры і афіцыйныя асобы, ад пару гадоў не выступаюць артысты з Беларусі. Так што гімн «Люблю наш край» на завяршэнне канцэрта заспяваюць толькі гледачы і мастакі з Беласточчыны і беларусы з Латвіі. БГКТ у Польшчы — найстарэйшая арганізацыя беларускай меншасці ў краіне (70 гадоў), таксама важны аніматар яе культурнага жыцця. Арганізоўвае, між іншым, агульнапольскі фестываль беларускай песні, які штогод заканчваецца гала-канцэртам у Беластоку, фэст на Купалле ў Белавежы і беларускія фэсты ў рэгіёне, а таксама конкурсы слова і песні для дзяцей і моладзі, у якіх прымаюць удзел сотні вучняў з Падляшша. І зноў гэта быў вялікі агляд-фестываль (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF