Ніва № 21 (3654), 24 мая 2026 г.

Шпацыр па здзічэлым лесе (35)

Ганна КАНДРАЦЮК

Альбіна галубіла пачуцці з наіўнай верай, быццам не было апрача кахання нічога важнага і каштоўнага. Ёсць жа на свеце людзі, што да канца сваіх дзён вераць у каханне і нават спадзяюцца на яго ў замагільным свеце, таму ў іх заўсёды прыжыццёвы клопат, каб густоўна і вабна апранулі іх на сустрэчу з Усявышнім. У нас ішлі яшчэ на больш экстравагантныя хітрыкі. Вось для суседкі Альбіны, палятухі і тусоўшчыцы Тацяны, якая памерла раптам ад удару конскіх капытоў, паклалі ў дамавіну спецыяльна размаляваную карціну-партрэт, на якім яна — увасабленне дзявочай красы і энергіі, або, як тут гаварылі, васямнаццаць лет і месяц май.

Не пашанцавала з каханнем на зямлі, можа пашчасціць у небе!

Пры апошнім каханку Альбіна ўсё яшчэ ўяўляла сябе ружай-кветкай, праўда ўжо без калючак, то-бок без двух зубоў, затое з кашальком і свабодай, якой ніколі раней не спазнала. Мне балела яе бестурботнасць і глухата на ўсе крытычныя заўвагі наконт таўстаскурага палюбоўніка. А ўжо канчаткова збрыдзіла гуллівая сцэна на духмяных капіцах. Кожны раз пры сустрэчы з «Трахтарам» я чырванела як бурак і адварочвала галаву.

З-за гэтай хітрай, чырванатварай пачвары яшчэ ў гады дзяцінства я згубіла веру ў ідэальнае каханне, а ход даўнейшых, непрыемных выпадкаў з Альбінай толькі мацавалі крытычныя думкі ў адрас брыдкага полу, каб разам з хорам дасведчаных жанчын і бабуль паўтараць дурныя стэрэатыпы:

— Усе мужыкі такія! (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF