Ніва № 21 (3654), 24 мая 2026 г.
Вясной у БелавежыЯнка ЦЕЛУШЭЦКІПрыгожы месяц май на двары і ўжо на зыходзе. 15 мая гэтага года паехаў я з Новага Ляўкова Нараўчанскай гміны ў Белавежу. Зараз перабудоўваюць ваяводскую дарогу нумар 687 на адрэзку ад Свінарояў у Навасады (гэта на шляху з Нараўкі ў Гайнаўку). Цяпер у Гайнаўку трэба ехаць іншымі дарогамі. Добра што можна ехаць у Белавежу іншай дарогай і не цераз Гайнаўку. Вядзе яна цераз Нараўку і Янова да шашы Гайнаўка—Белавежа (14 кіламетраў) ды ўвесь час цераз Белавежскую пушчу. Гэтая дарога са шматлікімі крутымі паваротамі. Едзем па ёй то пад гару, то зноў спускаемся ўніз (такая хвалістая тэрыторыя пушчы). Маставая на ёй асфальтавая, вузкая — яе шырыня 4 метры). Трэба вельмі ўважаць, калі хто якраз едзе па ёй і трэба абмінуцца. Часам лепш затрымацца і ўступіць больш месца другой аўтамашыне. Грузавікі сюдою не ездзяць. І так, калі вузкая маставая, то бакі маставой у многіх месцах абрывістыя і раструшчаныя коламі аўтамашын. Некаторыя вадзіцелі легкавушак тармазілі і пыталі, ці гэтай дарогай даедуць у Нараўку, бо дарога нейкая дзіўная і вузкая, што цяжка размінуцца. Таму, па-мойму, на скрыжаваннях дарог у Белавежскай пушчы павінны быць указальнікі з надпісам „Narewka”. Ёсць па дарозе тры аўтастаянкі. Цікавая з іх аўтастаянка з шыльдай „Średnia budka”. Тут навес а ў сярэдзіне столікі і сесці можна на круглых пянёчках для сама менш 30 асоб. Як добра, што пасярод лесу ёсць дзе схавацца ад напорыстага ветру і праліўнага (...) |