Ніва № 21 (3654), 24 мая 2026 г.

«Хадкевічы — род стары, літоўскі, здаўна знамяніты» — магнаты, ваяры, мецэнаты мастацтва

Уршуля ШУБЗДА

Рэканструкцыі партрэтаў славутага роду Хадкевічаў можна пабачыць у Супраслі. 19 траўня ў Супрасльскай акадэміі адкрылася выстаўка, якую Падляшша атрымала дзякуючы славутаму мастаку Лявону Тарасэвічу. Мецэнат культуры не толькі фундаваў карціны, але таксама лічыць, што тыя павінны застацца менавіта ў Супраслі. Сем рэпрадукцый і копіі ў цяжкіх залатых рамах — вынік сямігадовай працы шэрагу людзей.

— Варта працягваць памяць вялікіх грамадзян Рэчы Паспалітай. Часам мы гаворым пра Рэч Паспалітую Абодвух Народаў, але хутчэй думаем пра яе, як пра Рэч Паспалітую многіх народаў, — прывітаў сабраных на выставе канцлер Супрасльскай акадэміі, пробашч Яраслаў Юзвік. — Таму мы рады бачыць тут прадстаўнікоў з Грузіі, Егіпта і Украіны. Мы спадзяемся, што выстава, якую мы сёння адкрываем, выкліча вялікую цікавасць. Выстава не можа існаваць сама па сабе, таму наша найбольшая падзяка яе заснавальніку, нашаму майстру Лявону Тарасэвічу. Гэта была яго ідэя паказаць творы ў месцы, якое злучае важныя гарады — Гарадок, Супрасль, а пазней Вільню і Кракаў.

Рэканструкцыі карцін гэта вялікія цяжкія рамы з выявамі прадстаўнікоў славутага роду Хадкевічаў. Кожная з іх з’яўляецца інтэрпрэтацыяй гравюр і старых партрэтаў Хадкевічаў, а паўстала дзякуючы Лявону Тарасэвічу.

— Першы раз тыя карціны можна было пабачыць у Случанцы. Сем гадоў яны паўставалі. Нам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF