Ніва № 21 (3654), 24 мая 2026 г.
Абвяшчэнне БНРУладзімір АРЛОЎГэты аповед перанясе вас, дарагія юныя чытачы, у той час, калі нашы продкі зноў сталі народам дзяржаўным. Наогул гісторыя айчыннай дзяржаўнасці налічвае больш за 1000 гадоў, пачынаючы з незалежнага Полацкага княства. Яна працягвалася і ў Вялікім Княстве Літоўскім, дзе старабеларуская мова некалькі стагоддзяў была дзяржаўнай. Але пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай нашы землі трапілі ў царскую імперыю. Там беларусаў не лічылі самастойным народам і імкнуліся, адабраўшы ў іх мову і гістарычную памяць, ператварыць у расейцаў. Нягледзячы на ўсе намаганні захопнікаў, не атрымалася. Разам з палякамі і літоўцамі продкі тройчы са зброяй у руках — у 1794-м, 1830-м і 1863-м гадах паўставалі супроць чужынскага панавання. У час апошняга паўстання, якім на землях Літвы-Беларусі кіраваў Кастусь Каліноўскі, нарадзілася ідэя беларускай незалежнасці. Яна зрабілася незнішчальнай і натхняла дзеячаў нацыянальнага Адраджэння. Усебеларускі з’езд Першая сусветная вайна, пра якую мы вялі гаворку мінулы раз, змяніла сітуацыю ў Еўропе. Ранейшыя імперыі распадаліся, і гэта стварала спрыяльныя ўмовы для руху заняволеных раней еўрапейскіх народаў да самастойнага жыцця. У Расеі ў 1917 годзе была скінута царская ўлада. Вызваліўшыся з «турмы народаў», беларусы атрымалі магчымасць стварыць сваю дзяржаву. Каб вызначыць, як далей будзе жыць наша Айчына, у снежні таго самага года ў Мінску сабраўся Усебеларускі з’езд (...) |