Ніва № 21 (3654), 24 мая 2026 г.
Дэкамунізацыя ў будучай БеларусіАлесь КРЫЖЭВІЧПрацэс дэкамунізацыі для адраджэння Айчыны і далейшага развіцця Беларусі проста неабходны. Сотням вуліц, плошчаў ды іншым часткам паселішчаў будуць вернуты гістарычныя найменні, а старадаўнія назвы гарадоў і вёсак пачэсна зоймуць свае месцы на мапах. На цэнтральных плошчах гарадоў і мястэчак будуць лакалізавацца помнікі нацыянальным дзеячам або мясцовым выбітным асобам замест помнікаў Леніну — галоўнаму сімвалу савецкай эпохі. Тапанімічная дэсаветызацыя Багацце назваў вуліц, плошчаў, паркаў і раёнаў стварае ўнікальны ландшафт тапонімаў прасторы горада ці мястэчка. Сетка розных назваў з’яўляецца важным для арыентацыі, што фарміруе яскравыя маркеры ў прасторы гарадскога паселішча. Не сакрэт, што ў беларускіх гарадах з даўніх часоў існавалі ўнікальныя і аўтэнтычныя найменні частак гарадскога асяродка: кварталы, вуліцы, плошчы і іншыя грамадска важныя месцы. Аднак з прыходам савецкай улады многія вуліцы пачалі гучаць па-іншаму, а назвы сталі выконваць ідэалагічную функцыю. Фактар „савецкасці” тапонімаў беларускіх гарадоў актуальны да сённяшняга дня, бо перайменаванні урбонімаў з’яўляюцца хутчэй выключэннем чым нейкім правілам. Калі ў абласных гарадах і сталіцы нашай рэспублікі зрухі ёсць і пры аблвыканкамах дзейнічаюць і маюць пэўны ўплыў спецыяльныя тапанімічныя камісіі, то сітуацыя ў сярэдніх і малых гарадах застаецца амаль нязменнай. У выніку беларускія гарады ўяўляюць (...) |