Ніва № 21 (3654), 24 мая 2026 г.
Свята царкоўнага спевуАляксей МАРОЗ45-ы юбілейны Міжнародны фестываль «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі», які з 11, па 16 мая ў вельмі радасны велікодны перыяд, адбыўся ў Свята-Троіцкім саборы ў Гайнаўцы, адзначаўся мастацтвам выканання разнароднага царкоўнага спеву. У фестывалі прынялі ўдзел многія вучні, студэнцкая моладзь і іншыя маладыя асобы. Сярод публікі ў час конкурсных слуханняў побач людзей сталага ўзросту былі таксама маладыя гайнавяне і турысты з Польшчы і замежжа, якія адмыслова прыехалі, каб паслухаць царкоўную музыку. Козырам сёлетняга гайнаўскага фестывалю быў удзел выканаўцаў царкоўнага спеву з вялікай колькасці краін з розных кантынентаў — з Польшчы, Украіны, Балгарыі, Латвіі, Сербіі, Чарнагорыі, Грузіі, Егіпта і Індыі. Каля трыццаці хароў займальна запрэзентаваліся з багатым рэпертуарам царкоўнай музыкі ў гайнаўскім саборы і частка з іх выступала ў іншых месцах з цікавымі канцэртамі царкоўнага спеву і свецкіх песень. Беларусы выступалі ў шматлікіх харах з Польшчы. Шматлікая публіка захаплялася ў час фестывалю мастацтвам царкоўнага спеву, але вельмі важнай была духоўная ангажаванасць харыстаў падчас спеву. Міжнародны фестываль «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі» арганізаваўся з блаславенства мітрапаліта Варшаўскага і ўсяе Польшчы Савы і пад ганаровым патранатам прэзідэнта РП Кароля Наўроцкага. Пасля малітваў, якія ўзначаліў у час інаўгурацыі фестывалю епіскап Гайнаўскі Павел, архіепіскап Бельскі Грыгорый зачытаў (...) |