Ніва № 21 (3654), 24 мая 2026 г.

ХХ Юбілейны з’езд Беларускага таварыства

Міра ЛУКША

10 мая ў Беластоку адбыўся XX Краёвы з’езд дэлегатаў Беларускага грамадска-культурнага таварыства, найстарэйшай беларускай арганізацыі ў пасляваеннай Польшчы (дакладна Таварыства было заснавана 26 лютага 1956 года). Гэта адна з ключавых падзей для ўсяго Таварыства. БГКТ на працягу ўсёй дзейнасці мела аддзелы ва ўсёй Польшчы, а найбольш на Падляшшы, а сетка гуркоў ахоплівала ці не кожную падляшскую вёску і мястэчка. Гурткі шчыра працавалі на культурнай глебе, між іншым, засноўваючы тэатральныя і музычныя калектывы, з якіх многа дзейнічае плённа дзесяцігоддзі пры падтрымцы самаўрадаў, святліц, дамоў культуры і асветных арганізацый, якія супрацоўнічаюць з Беларускім таварыствам, арганізуючы фестывалі, фэсты, агляды і конкурсы, таксама для дзяцей і моладзі. Са справаздачай з дзейнасці выступіў уступаючы старшыня Галоўнага праўлення доктар Васіль Сегень, філолаг, сябра ўжо з наступнага пакалення актыўных беларусаў у Польшчы, пералічваючы дасягненні і працу беларускіх актывістаў, адзначаючы праблемы і клопаты ды старанні за чарговыя гады. З другога пакалення быў і вядучы з’езд паэт, настаўнік і грамадскі дзеяч Юрый Баена, які з гумарам прызнаўся, што і ён... прыняў удзел у агульнапольскім паўмарафоне, які заблакіраваў ваяводскі горад — на Варшаўскую 11 прабег пару кіламетраў з марафонцамі. Хаця шмат хто з Сямятыччыны, Гайнаўшчыны, Сакольшчыны і нават з Беласточчыны мог мець праблему з прыбыццём на час (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF