Ніва № 21 (3654), 24 мая 2026 г.

Прапаганда

Міхаіл ВАЙНОВІЧ

Прапаганда, прапаганда, усё зараз валяць на прапаганду.

Усё і ўсе. Вось не зышліся вы з якім прыяцелям думкамі. Ну, бывае. Паспрачаліся, разышліся, і абодва засталіся пры сваім. Навошта спрачаліся — невядома. Карысці — нуль. Высновы — зэро. Час згубілі, нічога не набылі. Псіхіка ў труху. Настрой ніжэй плінтуса. Вынік — больш не прыяцелі.

Цяпер няма з кім і чарку кульнуць.

Ну і правільна. Навошта вам дурны прыяцель.

Лепш замахнуць самому з сабой. З разумным чалавекам і выпіць можна. Для візуалізацыі някепска яшчэ і люстэрка паставіць насупраць сябе.

І што характэрна, кожны кожнага лічыць дурнем. І шчыра дурня шкадуе. Бо ён, маўляў, знаходзіцца пад уздзеяннем прапаганды.

Ён — так. Вы — не. А як жа інакш. Вы то не паддаяцеся ўздзеянню гэтай хітрай формы абалваньвання. Не знаходзіцеся пад навязлівым уплывам адмыслова спланаваных алгарытмаў масавага адурманьвання. Не дурны ж.

Ну якая ж прапаганда можа паўплываць на такую ясную галаву, як у вас? Аніякія іх штучкі-дручкі не змогуць уздзейнічаць на ваш дасканалы розум.

А вось на ягоны паўплывалі. Чаму? Бо ў яго галава не ясная, розум не дасканалы. Не правільная псіхічная арганізацыя. Не такая трывалая, як у вас. І таму вельмі лёгка паддаецца прапагандзе.

Ага. Толькі чамусьці вашай прапагандзе яна не паддаецца, а той, што супрацьлеглая вашай, паддаецца лёгка. Во дзе пытанне!

Але і на гэта ёсць цвёрдае, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF