Ніва № 21 (3654), 24 мая 2026 г.

Вялікая кітайская экспансія

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Асноўнай палітычнай падзеяй мінулага тыдня безумоўна стаў візіт прэзідэнта ЗША ў Кітай і сустрэчы там на самым высокім роўні. За кулісамі гэтых перамоў і дамоўленасцей засталося 90 адсоткаў таго, што адбывалася насамрэч пры тых угодах і раскладах. Відавочна адно — моцныя гэтага свету дамаўляліся пра планетарныя ўплывы, падзел сфер сваіх палітычных і эканамічных інтарэсаў, а магчыма і пра перадзел нейкіх тэрыторый. Іншая яснасць нашага часу — у свеце сапраўды засталіся толькі дзве звышдзяржавы і галоўныя сілы — гэта Злучаныя Штаты Амерыкі і тая ж Паднябесная. Ні імперская Расея, якая толькі дэкларуе такую ўяўную магутнасць, ні аб’яднаная Еўропа, на ролю такой сілы з розных прычын ніяк не цягнуць. І нават на павестцы бліжэйшага дзесяцігоддзя стаіць пытанне — ці захавае Амерыка сваю магутнасць і ўплывы. Асабліва з гледзішча таго, што зараз ЗША перажываюць перыяд халоднай грамадзянскай вайны і невядома на якую дарогу выруліць гісторыя колы гэтай дзяржавы.

А вось, што датычыць Кітая, то яго палітычная канцэпцыя мяккай сілы разлічана не толькі на дзесяцігоддзі, але і на стагоддзі. І спакваля, няспешна і паслядоўна, укараняецца на вялізнай прасторы свету. Часта можна пачуць пра тое, што Кітай неўзабаве паглыне Тайвань, што ЗША ўжо «здаюць» гэтую тэрыторыю. І мала хто задумваецца пра тое, што тыя ж Тайвань, Ганконг, Сінгапур — гэта часткі вялікага кітайскага праекта, нягледзячы на сённяшнія розныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF