Ніва № 21 (3654), 24 мая 2026 г.

45-ы юбілейны Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі «Гайнаўка 2026»

Аляксей МАРОЗ

Размова з Мікалаем Бушко — дырэктарам Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі «Гайнаўка», які адбываецца ў Беластоку, яго ініцыятарам, аўтарам ідэі і арганізатарам.

— 45-ы юбілейны Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі «Гайнаўка 2026», які адбудзецца ў Беластоку, ладзіцца пад лозунгам «Свет царкоўнай музыкі — Царкоўная музыка свету».

— Нельга на працягу некалькіх дзён прадставіць царкоўную музыку свету. Лозунг «Свет царкоўнай музыкі — Царкоўная музыка свету» — умоўны, але мы хочам паказаць тое, чаго дасягнулі на працягу сарака пяці гадоў арганізавання фестывалю. Дасягнулі мы таго, што да гэтай хвіліны прыехала да нас амаль тысяча хароў з сарака пяці краін свету, а ў гэтым годзе прыедуць яшчэ хары з дзвюх новых краін. Хары прыязджалі да нас з Еўропы, Афрыкі, Азіі, Паўночнай Амерыкі і Аўстраліі. Гэта мы хочам паказаць у сімвалічны спосаб у час сёлетняга юбілейнага фестывалю. Пачне фестываль інаўгурацыйным канцэрт, у час якога будзе спяваць, думаю, самы выдатны польскі прафесійны хор Дзяржаўнай нацыянальнай філармоніі з Варшавы. Мы задбалі, каб у час інаўгурацыйнага канцэрта прагучала 19 малітваў царкоўнай музыкі, аўтарства амаль столькі ж самай колькасці кампазітараў з многіх краін свету.

— Пад чыім патранатам адбываецца фестываль?

— Фестываль ад многіх гадоў, яшчэ ад часу, калі прэзідэнтам РП быў Аляксандр Кваснеўскі, адбываецца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF