Ніва № 19 (3652), 10 мая 2026 г.

Шпацыр па здзічэлым лесе (33)

Ганна КАНДРАЦЮК

Для таго, каб схавацца ў самым сабе і яшчэ з вядром грошай, трэба характар. Альбіне гэтага не хапала. Ёй яшчэ хацелася сунуць дулю пад нос крытыканам. Глядзіце, чыя праўда!

Папраўдзе з гэтым заўсёды не было толку. Яна даверыць першаму ашуканцу і паляціць за кожным, хто махне на яе пальчыкам. Колькі не гавары, усё роўна з капытамі лезе ў гной. Добразычліўцы раілі: пакуй манаткі, уцякай, калі вецер у плечы. Хоць у той Беласток, там сёстры, сваякі. Памогуць з жыллём, на работу прыстрояць. Зажывеш як людзі, палечыш старыя раны. Тут для цябе ўсё скончана.

А яна: пацалуйце мяне ў дупу.

Тыя грошы, што шуганулі з портак пакойнага Сашка, дарэшты збоўталі мазгі Альбіне.

За такі дар ад лёсу павінна помнік паставіць, і то не абы-які, а найпрыгажэйшы на могілках. Людзі пабачаць, уздыхнуць, падкажуць дзецям, як трэба з людзьмі абыходзіцца.

Ёй, тоўстай срацы, усё да лямпы. І нават саракавой па Сашку не закупіла, бо ў яе цечка з новым хабалём. Хай іх халера! Не падыходзь, бо кінецца з зубамі. Кажуць малое-дурное, а яна — старая, ашуканая сто разоў, нічога не разумее.

* * *

Усе тыя перасцярогі і спадзяванні ці яны не ад недахопу талерантнасці і зайздрасці? Добра то кіраваць чужымі грашыма, тады ты адзін мудры і справядлівы.

Альбіна, што не казаць, ажыла.

Спачатку яна задбала пра свой выгляд. Яшчэ сёння чую злосныя языкі жанчын:

— Глядзіце, во (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF