Ніва № 19 (3652), 10 мая 2026 г.

Царква ў прошлай Вільні

Уршуля ШУБЗДА

Падарожжа па віленскіх цэрквах могуць быць вельмі цікавым спосабам адпачынку ў Літве. Гісторыя некаторых храмаў многа гаворыць таксама пра людзей, а гэта ўсё зафіксаваў прафесар Антон Мірановіч.

23 красавіка ў Цэнтры праваслаўнай культуры прайшла сустрэча з Антонам Мірановічам, які прэзентаваў сваю кніжку, прысвечаную цэрквам. З новага выдання Kościół wschodni w wielokulturowym jagiellońskim Wilnie можна дазнацца многіх фактаў пра гісторыю праваслаўных храмаў у сталіцы Літвы.

Сустрэча адбылася напярэдадні юбілею 680-годдзя заснавання кафедральнага сабора Прачыстай Багародзіцы, на які выбіраўся сам прафесар Антон Мірановіч. Падкрэсліваючы сваё падарожжа ў сталіцу Літвы, яшчэ тут, у Беластоку зачытаў даклад на тэму віленскіх храмаў. Тая нагода стала таксама прамоцыяй новай кніжкі навукоўца Kościół wschodni w wielokulturowym jagiellońskim Wilnie.

— Перад выездам хачу расказаць кароткую гісторыю Вільні. Наша гісторыя кажа, што Вялікае Княства Літоўскае ахрышчана было пасля уніі ў Крэве. Але яшчэ да уніі ў Вільні былі ўжо і хрысціяне, і храмы, якія стаяць там па сёння. Хрысціянізацыя была значна раней, аб чым сведчаць Каложская, Васкрэсенская цэрквы ХІ і ХІІ стагоддзе. Ці на Літве не было тады хрысціянства? Было! Аб гэтым пішуць хронікі — не толькі рускія, але і нямецкія. Аднак не заўсёды гісторыкі імі карысталіся.

На аснове карты старога горада ХІV-XV стагоддзя прафесар (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF