Ніва № 19 (3652), 10 мая 2026 г.

„Не памёр — нарадзіўся” (на 100-ыя ўгодкі смерці К. Сваяка)

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

100 гадоў таму — 6 траўня 1926 г. у Вільні ў Літоўскай клініцы памёр паэт Казімір Сваяк (кс. Канстанты Стэповіч). Меў толькі 36 гадоў. Хаця мінула стагоддзе з таго часу, памяць пра яго жыве і ў родных мясцінах, і ў Вільні, і наогул у літаратурным беларускім свеце. Можна пазайздросціць К. Сваяку славы, нягледзячы на пасляваеннае замоўчванне яго імя. Але ж нават у родных Баранях да нядаўна яшчэ жыла яго сям’я. Сям’я, якая раз’ехалася пасля Другой сусветнай вайны па Польшчы, таксама дасюль абажае свайго продка і ім ганарыцца. Ніколі не забуду партрэта Казіміра Сваяка, які вісеў на сцяне ў яго братанка Эдмунда ў Гданьску. Партрэт — агульнавядомы, зроблены ў Закапанскім атэлье „Фото Стэфа”, з якога, здавалася, К. Сваяк назіраў сваімі вачыма за ўсімі наведвальнікамі кватэры.

Эдмунд Стэповіч, сын Аляксандра малодшага на два гады за Канстантага, геолаг па адукацыі і прафесіі, карпатліва збіраў усе звесткі пра сваіх дзядзькоў Канстантага і Альбіна, якія ўпісаліся ў беларускую гісторыю і літаратуру. Пасля смерці Эдмунда яго дачка Міраслава перадала ўсе гэтыя матэрыялы Беларускаму культурнаму таварыству „Хатка”, якога Эдмунд быў заснавальнікам і „хросным бацькам”. Сярод перададзеных матэрыялаў ёсць таксама машынапіс успамінаў Бернарда Стэповіча, якія былі апублікаваныя ў „Полымі” ў 1990 г. (№ 2, с. 192-205). На першы погляд яны моцна падрэдагаваныя. Можа варта падумаць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF