Ніва № 19 (3652), 10 мая 2026 г.
Творы Уладзіміра Караткевіча на Алімпіядзе па беларускай мове (ч.ІІ)Аляксей МАРОЗПятнаццаць ліцэістаў з Гайнаўкі, Бельска-Падляшскага і Беластока прыняло ўдзел у цэнтральных элімінацыях XXХІI Алімпіяды па беларускай мове, якія 19 сакавіка адбыліся ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім. Пісалі яны сачыненні па творах выдатнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. У тэсце выкарысталі свае ўмеласці па беларускай мове, перакладалі тэкст з польскай на беларускую мову і пазней адказвалі вусна па беларускай літаратуры і культуры. Пасля праверкі пісьмовых прац і падвядзення ўсіх вынікаў Галоўны камітэт Алімпіяды па беларускай мове ў Польшчы, які дзейнічае пры Кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта аб’явіў яе вынікі. Сафія Самкова з V Агульнаадукацыйнага ліцэя ў Беластоку, Зарына Юрчык з ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя ў Беластоку, Патрыцыя Навіцкая з Гайнаўскага белліцэя і Таіса Фіёнік з Бельскага белліцэя сталі лаўрэатамі XXХІI Алімпіяды па беларускай мове. Дзесяць удзельнікаў яе цэнтральных элімнацый здабылі званне фіналіста алімпіяды. — Я выбрала трэцюю тэму да пісання сачынення — «Нацыянальныя партрэты беларусаў у прозе Уладзіміра Караткевіча». Разглядала творы Уладзіміра Караткевіча «На Беларусі Бог жыве» і «Быў. Ёсць. Буду.». Рыхтуючыся да алімпіяды, я аналізавала гэтыя творы і была падрыхтавана да напісання сачынення на іх падставе. Найбольш складанымі былі (...) |