Ніва № 19 (3652), 10 мая 2026 г.

Забарона на перамены

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Усё цячэ ў свеце, але нічога не мяняецца ў Беларусі. Калі быць зусім дакладным — то насамрэч мяняецца, але толькі ў горшы бок. Час на прасторах сінявокай рэспублікі нібы вядзе зваротны адлік у савецкі перыяд. І заканамерна культ усяго камуністычнага, мілітарнага, ваёўнага і антызаходняга скрозь разгортваецца, набірае моц і разнастайныя карыкатурныя формы. І, канешне, нават думкі пра нейкія перамены нельга дапусціць у галовах і так прыгнечаных, пазбаўленых элементарных правоў грамадзян. Людзей, якія каб выжыць фізічна, не апынуцца за турэмнымі кратамі ці на зоне калоніі, змушаны цярпець прыніжэнні і маральныя здзекі над прыроднай свабодай і магчымасцю выяўлення сваіх поглядаў.

Жыццё кожнага грамадзяніна, які зараз пакліканы быць «будаўніком стабільнасці» (старэйшыя людзі яшчэ добра памятаюць «Кодекс строителя коммунизма»), павінна быць вызначана дзяржавай і дакладна рэгламентавана. Ну а лішняе, тое што не трэба бачыць, чуць і агучваць, павінна быць зачынена, схавана пад падлогу і забаронена. Альбо як любяць пісаць чыноўнікі, «строга забаронена», альбо нават «катэгарычна забаронена», прыбіта цвікамі да ганебнай дошкі і замацавана міністэрскімі пячаткамі. Нават тое, што датычыць спісу песень і іх выканаўцаў. У Рэспубліцы Беларусь перыядычна гэтыя «чорныя спісы» абнаўляюцца і пераважна папаўняюцца. Вось і нядаўна спіс, які налічвае ажно 179 пазіцый забароненых гуртоў і асобных музыкаў, зноў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF