Ніва № 19 (3652), 10 мая 2026 г.
Нязручная памяць Чарнобыля: як у Беларусі знікалі цэлыя вёскіАлесь КРЫЖЭВІЧЧарнобыль назаўжды ўвайшоў у сусветную гісторыю, стаўшы болем і горкай памяццю для некалькіх пакаленняў беларусаў. Рэха гэтай экалагічнай катастрофы будзе гучаць яшчэ не адно дзесяцігоддзе. Аднак у сучаснай Беларусі гэтая памяць хутчэй замінае — і ўлады гатовыя менш узгадваць пра трагічныя старонкі найноўшай гісторыі, а яшчэ лепей проста забыць. Шлях праз Чарнобыль: гісторыя аднаго жыцця Мой тата патрапіў у Слаўгарадскі (Прапойскі) раён у 1987 годзе, пасля заканчэння Магілёўскага педінстытута (цяпер Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова). У той момант яму было ўсяго 23 гады. Трапіў акурат у момант, калі выбухнуў Чарнобыль. Яму трэба было адпрацаваць тры гады ў вёсцы Кулікоўка-1 Слаўгарадскага раёна, які ў той час стаў ужо забруджанай зонай. Гэты рэгіён аказаўся забруджаным не толькі ў выніку выбуху на ЧАЭС, але і з за таго, што савецкія ваенныя лётчыкі разганялі хмары ды „спускалі” радыеактыўныя ападкі на беларускія землі (у тым ліку і на паўднёва-ўсходнюю частку Магілёўшчыны), каб тыя не дайшлі да Масквы. Дарэчы, Слаўгарадскі раён увайшоў у лік найбольш пацярпелых ад наступстваў чарнобыльскай трагедыі: уся тэрыторыя раёна ў рознай ступені трапіла пад радыеактыўнае забруджванне. Да 1986 года ў Слаўгарадскім раёне пражывала больш за 24 тысячы чалавек, але пасля аварыі на ЧАЭС было выселена альбо самастойна пакінула раён (...) |