Ніва № 16 (3649), 19 красавіка 2026 г.
Шпацыр па здзічэлым лесе (31)Ганна КАНДРАЦЮКІ дзіўна мне, як спантанна і верна мы дзьмулі ў адну трубку, сцераглі перад прыезджымі сакрэты лесу. Як моцна звязаліся з ім клятвай, нямой прысягай, як апраўдоўвалі яго дзівосы і жахі маўчаннем, як уцякалі ад праўды ілгунствам і вывярталі сэнсы з ног на галаву ды пасылалі ўсякую навалач пад дурнога хату. І ўсё на роўным дыханні, гледзячы проста ў вочы. У гэтым хавалася прывязнасць да роднага кутка і спадзяванне на абарончую сілу лесу. * * * Пачатак сямідзясятых, разгар лета. Прыезд геолагаў спачатку не выклікаў вялікай цікавасці. Дзесяць гадоў раней нашу схаваную ад свету мясціну наведалі археолагі, але пра гэта распавяду ў іншым месцы. Па сёння ў маёй памяці ажывае брутальны грукат, з якім па каменнай вулачцы коціцца гіганцкая машына і сіняя «Nyskа» набітая мужчынамі. За імі трактар з падчэпленай будай на калёсах. Шмат хто з мясцовых пачапіўся на плот і з разяўленым ротам узіраўся ў свідры, думаў пра іх прызначэнне і адначасова пра сваю кволасць. Геолагі, у адрознені ад археолагаў, не ўцягвалі ў свае справы мясцовых. Ім хацелася быць як мага далей ад нашага замурзанага, басаногага свету. Ну і пацягнулі як цыганскі табар у лес, і здавалася, што ўжо ніхто не будзе таптаць сабе па пятках. А пасля ў вёсцы ўспых нямы спалох, ці можа так прагучэла нямое спадзяванне. Не ўсім падабаўся той бравурны, поўны напыхлівасці паход па нашай брукаванай вулачцы — ад гэтага (...) |