Ніва № 16 (3649), 19 красавіка 2026 г.

Старонкі новай кнігі

Уладзімір АРЛОЎ

Ведаю, што нямала чытачоў „Нівы” розных узростаў знаёмыя з маёй кнігай „Айчына”. Першая яе частка, выдадзеная ў Беларусі, мела храналагічны падзагаловак „Ад Рагнеды да Касцюшкі”, другая, што выйшла ў Беластоку, дзякуючы Фонду Kamunikat.org, ахоплівае перыяд „Ад Агінскага да Багушэвіча” і апавядае пра ўсё змагарнае ХІХ стагоддзе, калі нашы продкі разам з паняволенымі народамі-суседзямі імкнуліся вызваліцца з пад расейскага панавання. Цяпер хачу прапанаваць чытачам шаноўнага штотыднёвіка раздзелы з трэцяй часткі „Айчыны”. У ёй гаворка пойдзе пра ХХ стагоддзе, у якім беларусы ішлі па сваім цяжкім церневым шляху да незалежнасці — ад БНР да Рэспублікі Беларусь, што з’явілася на палітычнай карце свету ў 1991 годзе. Гэтыя аповеды адрасаваныя найперш юным чытачам, але яны будуць цікавыя ды карысныя і дарослым.

Браты Луцкевічы

Абралі свабоду

За беларускую незалежнасць аднымі з першых выступілі браты Іван і Антон Луцкевічы.

Яны нарадзіліся ў сям’і шляхціча-вайскоўца Ян Баляслава, дзе захоўваліся моцныя патрыятычныя традыцыі. У дзяцінстве Янка і Антось чыталі кнігі Францішка Багушэвіча і Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Для хлопчыкаў два гэтыя пісьменнікі былі нібы родныя дзядзькі. Дзядзька Вінцэнт, як і дзядзька Францішак, удзельнічаў у паўстанні Каліноўскага, ды яшчэ і быў бацькавым сябрам. У 1863-м годзе ўзяў у рукі зброю і загінуў у баі з расейскімі карнікамі Стэфан Луцкевіч — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF