Ніва № 16 (3649), 19 красавіка 2026 г.
Што пісала „Маладосць” пра „Ніву”?Кастусь КАСЯКУ сакавіку 1956 года ў Беластоку пачала выходзіць доўгачаканая газета на беларускай мове „Ніва”. Яна стала самым сапраўдным месцам збору для мясцовых беларусаў-аўтахтонаў, якія ў хуткім часе пачалі не толькі набываць нумары, але таксама і актыўна публікавацца на старонках новапаўсталай газеты. Але як на яе з’яўленне адрэагавалі ў Мінску? І ці наогул звярнулі на яе ўвагу. У кнізе ўспамінаў Георгія Валкавыцкага „Віры. Нататкі рэдактара”, якая пабачыла свет у 1991 годзе ў Беластоку, маю ўвагу прыцягнуў адзін абзац літаральна на самым пачатку. У ім першы і шматгадовы рэдактар „Нівы” згадваў, што з’яўленне газеты на беларускай мове было пазітыўна сустрэта як у Польшчы, гэтак і ў Беларусі: „Цешыла прыхільнасць чытачоў, цёпла сустрэў „Ніву” польскі друк. На палітычнай карце панавала ўстойлівая адліга, а ўсходні вецер прыносіў гарачы подых XX з’езда. У „Звяздзе”, а затым і ў „Советской Белоруссии”, з’явіліся артыкулы, у якіх цэнтральныя беларускія газеты высока ацанілі напрамкі нашай дзейнасці. Прыслалі прыветлівыя лісты беларускія пісьменнікі, а малады паэт Ніл Гілевіч пераклікваўся вершам „На прадвесні”. У красавіку рэдакцыю наведаў Пятро Глебка”. Газеты, вядома, хораша. Але што пісалі пра „Ніву” тоўстыя літаратурныя часопісы? І ці пісалі наогул хоць што-небудзь? Ці заўважылі яе з’яўленне? Як да яе паставіліся? Каб адказаць на гэтыя пытанні, вырашыў спраўдзіць, што пісала пра гэтую (...) |