Ніва № 16 (3649), 19 красавіка 2026 г.

Майстэрня ў падвале Беластока

Уршуля ШУБЗДА

Нож — гэта тое, чым рэжаш. Якая розніца паміж нажом, штыком, цесаком ці мачэтэ. Над гэтым зараз не хочацца занадта раздумваць, бо, як мне здаецца, усё залежыць ад культурнага круга. І круга, які той жа, мог бы дасягнуць.

Напэўна ўсё рэжа — ці то яблык на дзве часткі, ці то каўбасу скрылікамі, а яшчэ сярод рэжучых інструментаў выступае і скальпель, якім робяць хірургічныя аперацыі, з якіх чалавек, як і звер, не заўсёды выходзіць жывым.

Славутую польскую песню Warszawianka добра сабе праспяваць, прыгадаць сабе прыгожыя дамы ў капелюшах з пер’ем, але так на самой справе тэкст заклікае ісці на штыкі, але яны, на жаль, рэжуць. І спяваць сабе можна смела, махаючы пальчаткамі, але такі штык рэжа. І можа зарэзаць, нават на месцы.

Калі нехта ў гэта не верыць, то рэкамендую купіць ровар, найлепш такі, які зразу трэба рамантаваць. Бо ці сапраўды ўсё трэба мець новае? Неабавязкова, таму можна прыдбаць патрыманы ровар. Аднак і новыя ровары таксама выходзяць са строю. Пасля доўгай зімы, калі той пастаяў у гаражы, ці ў падвале, варта пад’ехаць да механіка, каб паглядзеў, падкруціў гайкі, адсвяжыў адным словам.

А ў Беластоку жыве пан Фрыдэрык, магчыма не фанат Warszawianki, але магчыма, бо ў яго майстэрні па вуліцы Варшаўскай штыкоў даволі многа. Яшчэ шэсць гадоў таму назад, калі я ў яго рамантавала ровар, а быў гэта час пандэміі, меў штыкоў цэлую сцяну. Зараз, сказаў, што распрадае іх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF