Ніва № 16 (3649), 19 красавіка 2026 г.

Прамоцыя кнігі Мікалая Панфілюка ў Гайнаўцы (ч. ІІ)

Аляксей МАРОЗ

Другая прамоцыя кнігі Мікалая Панфілюка «Мой лёс — Дубічы-Царкоўныя» і сустрэча з яе аўтарам адбыліся 19 сакавіка ў Цэнтры прамоцыі рэгіёна «Чарлёнка» ў Гайнаўцы. Арганізатарам спаткання быў Фонд «Царкоўная музыка» ў Гайнаўцы. На сустрэчу былі запрошаны рэдактар новавыдадзенай кнігі, беларускі пісьменнік і журналіст Радыё Рацыя Міхал Андрасюк, які вёў спатканне і старшыня Праграмнай рады Тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» і яе галоўны рэдактар Яўген Вапа як выдавец прэзентаванай кнігі. Аўтар кнігі на старонках «Нівы», якая сёлета адзначае 70-годдзе, раней друкаваў успаміны, допісы, фельетоны і вершы.

— Апісана ў кніжцы гісторыя савецкіх салдат, якія з фронтам ішлі на захад і затрымаліся ў Дубічах каля царквы. У бацюшкі была вельмі прыгожая дачка. Савецкі афіцэр, доктар страшэнна закахаўся ў бацюшкаву дачку, — расказваў пра цікавыя моманты з новавыдадзенай кніжкі яе рэдактар, беларускі пісьменнік Міхал Андрасюк і зачытаў яе фрагмент. — «За Дубічамі разлажыліся байцы абозам на адпачынак, а непадалёк ад спаленай царквы стаяла невялікая хатка. Жыў у гэтай хатцы нейкі свяшчэннік з Усходу, у якога былі дзве прыгожыя дачкі і як на няшчасце ў адной з дзяўчат закахаўся савецкі ваенны лекар. Звалі яго Андрэй, але як кажуць няшчасці ходзяць парамі. Да той дзяўчыны загарэўся пачуццём і другі салдат, звычайны радавы. Дзяўчыне напэўна больш падабаўся лекар. І што было рабіць радавому? (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF