Ніва № 16 (3649), 19 красавіка 2026 г.

Страшны фэст

Міра ЛУКША

У невялікім мястэчку, якое раптам стала горадам, Севастыянове, жыў мэр па імені Станіслаў Баравік. Ён вельмі ганарыўся сабой. Калі ішоў па плошчы Перамогі Перамог, заўсёды трымаў галаву высока і любіў, калі людзі казалі: «Вось ідзе наш цудоўны, мудры мэр!».

Баравік любіў доўгія прамовы, любіў, калі яго хвалілі, і асабліва любіў глядзець на свой партрэт, які павесіў у новай ратушы. Кожны раз на сходах ён казаў:

— Без мяне гэты горад нічога не варты.

На кожным свяце прамаўляў пра тое, як многа зрабіў для горада.

— Без мяне Савастыянова разваліцца, — любіў паўтараць ён.

Жыхары толькі маўчалі і пераглядаліся. А найбольш дзерла нос яго мама, якая на фэстах казала ўсім невядомым:

— Я — мамуся мэра Севастыянова, Баравічыха!

Станіслаў лічыў, што ведае ўсё лепш за ўсіх. Калі каваль прапаноўваў адрамантаваць стары мост, мэр адказваў:

— Я і без цябе ведаю, як трэба!.

Калі настаўніца прасіла новыя кнігі для комплексу школ, ён казаў:

— Спачатку пабудуем мне новы кабінет у ратушы. А спачатку яшчэ навейшую, большую ратушу!.

Але адной вясной пайшлі моцныя дажджы, і стары мост праз раку абваліўся. Людзі не маглі трапіць на кірмаш, дзеці — у школу, а сяляне — на палеткі. Тады жыхары сабраліся на плошчы. Каваль, настаўніца і рыбак сказалі мэру:

— Горад — гэта не толькі ты. Горад — гэта ўсе мы.

Станіслаў упершыню задумаўся. Але ці ён зразумеў, што яго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF