Ніва № 16 (3649), 19 красавіка 2026 г.

Велікоднае святло

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У адной з прыпавесцей сабраліся неяк чэрці на раду і давай абмяркоўваць, як ім адвучыць і аддаліць людзей ад Бога. Селі ў радок і раяцца. Адзін ускаквае і кажа: Давайце будзем казаць усім, які гэты Бог кепскі і што ўсе беды на зямлі менавіта ад яго! Тут іншы падхопліваецца і прапаноўвае: Давайце ўсюды паказваць, што мы мацней за яго і можам намнога больш даць гэтым людзям яшчэ пры іх жыцці — удачу, задавальненні і многа чаго яшчэ! Але самы спрактыкаваны і дасведчаны дэман урэшце выклаў свой план: найлепш трэба замоўчваць і нават не згадваць яго імя, нібыта гэтага Бога не існуе ўвогуле. І ўсе нячысцікі з гэтым дружна пагадзіліся.

Прыгадалася мне гэтая прыпавесць, калі «пагартаў» я інтэрнэт-старонкі беларускіх незалежных медыя, якраз у дзень каталіцкага Вялікадня і праваслаўнай Вербніцы. Амаль ніякіх згадак пра гэтыя святы, віншаванняў і тэматычных матэрыялаў там не было. У другой палове дня, праўда, на некаторых рэсурсах з’явіліся сціслыя інфармацыі, што вернікі адзначаюць святы, але не больш таго. Гэтая сітуацыя вельмі наглядна ілюструе той стан нашага часу, у якім апынулася грамадства, што лічыць сябе «прагрэсіўным». Прагрэс гэты ва ўяўленні бальшыні сучасных еўрапейцаў у правах на аборты, розныя вычварэнствы, эўтаназію і таму падобнае. Раней ужо даводзілася пісаць пра тое, што цяперашнія карэнныя еўрапейскія народы паслядоўна адмаўляюцца ад хрысціянства як нейкага перажытку мінулага, што непазбежна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF