Ніва № 16 (3649), 19 красавіка 2026 г.
Першы фільм па-студзіводскуМіхал ІВАНЮКДля некаторых з нас кава і цыгарэты могуць здавацца празаічнымі, а некаторыя пачынаюць свой дзень менавіта з гэтага тандэма і ўспрымаюць яго амаль як сняданак, яшчэ іншыя звяртаюцца да абодвух гэтых наркотыкаў у стрэсавых сітуацыях, калі хочуць хоць на імгненне вызваліць розум і думкі ад праблем — абдумаць іх і знайсці часовую раўнавагу ці спакой у сваім жыцці, а ёсць і такія, хто могуць жыць без аднаго, але не без другога, бо кожны чалавек мае іншы погляд на гэтыя два папулярныя наркотыкі нашай цывілізацыі. Кава і цыгарэты — не толькі наркотыкі, але таксама падстава для стварэння культавага ўжо фільма амерыканскага рэжысёра Джыма Джармуша, які ў адзінаццаці кароткіх кінаэпізодах паказвае здавалася б банальныя размовы плеяды дзіўных герояў за «дымком» і «малой чорнай». Джым Джармуш прызнаўся ў адным з інтэрв’ю, што фільм «Кава і цыгарэты» быў створаны для задавальнення, і ў гэтым шмат праўды, бо рэжысёр гэтым фільмам гуляе з гледачамі і адначасова ўпускае іх у свой спецыфічны свет, які на самым пачатку можа быць не просты, але як толькі мы акунемся ў яго, хочам знаходзіцца ў ім і атрымліваць ад яго ўсялякае задавальненне. У рамках сёлетняга беластоцкага Фестывалю „Underground / Independent” і на яго завяршэнне аўдыторыя 29 сакавіка 2026 года ў кінатэатры «Форум» магла паглядзець яго з дубляжам у версіі па-свойму, а гэта дзякуючы маладым энтузіястам кіно, якія пераклалі фільм на сваю гаворку, а потым (...) |