Ніва № 14 (3647), 5 красавіка 2026 г.
Праграма вечарыны ТБШ у Беластоку, 1928 г.Сяргей ЧЫГРЫНУ Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі (ф. 23, воп. 1, адз. зах. 501) захоўваецца праграма-афіша Таварыства беларускай школы ў Беластоку ад 5 лютага 1928 года. Афіша была напісана на польскай мове дзеля таго, каб яе больш людзей прачыталі і даведаліся пра беларускае мерапрыемства, ды і польская ўлада не ўсё тады дазваляла. У перакладзе на беларускую мову тэкст на афішы чытаецца так: Таварыства Беларускай Школы Дня 5 лютага 1928 г. у сядзібе клуба «Гелас» Ліпавая, 6 адбудзецца ПРАДСТАЎЛЕННЕ-ВЕЧАРЫНА сарганізаванае Беластоцкім Акруговым Праўленнем Таварыства Беларускай Школы. Даход прызначаецца на культурна-асветныя мэты. Сыграны будуць: БОТЫ жарт-аднаактоўка Кудзелькі на беларускай мове. МІКІТАЎ ЛАПАЦЬ двухактовая камедыя Кудзелькі. На заканчэнне ............................ ТАНЦЫ ............................ да 4-й гадзіны раніцы пад гукі свайго аркестра. Білеты ад 75 грошаў да 2 злотых набываць можна ў касе клуба. Пачатак у 8-м гадзін вечара. Упраўляючы К. Сідаровіч Як бачна з афішы ўсе жадаючы асобы амаль сто гадоў таму ў Беластоку глядзелі пастаноўкі па п’есах Міхаіла Кудзелькі (Міхася Чарота, 1896-1937). Рыхтаваў афішу беларускі грамадска-культурны дзеяч Кастусь Сідаровіч (...) |