Ніва № 14 (3647), 5 красавіка 2026 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (106). Самота Вялікага дня

Андрэй СЦЕПАНЮК

У разгубленасці сучаснага свету, які не да канца ведае, ці ідзе яшчэ ў напрамку далейшага развіцця, ці можа канчатковай паразы і развалу з мэтай пачынання ўсяго ад пачатку, кожны з нас штораз выразней адчувае сябе вельмі самотна. І не гавару тут пра самоту звязаную з затратай міжчалавечых адносін, а маем гэта на вачах штодзённа, але з самотай у сэнсе дэфіцыту паказальнікаў дарог, па якіх можна было б ісці з перакананнем, што вядуць яны не ў тупік. Бо як бы не разумным і адукаваным быў чалавек, то ўсё ж такі адчувае ён патрэбу, або накіравання яго паводзін на адпаведную дарогу, або прынамсі пераканання, што тое, што робіць, мае над сабою звышнатуральную сілу, якая калі трэба пагладзіць па галаве, а іншым разам дзюбане моцна пад рэбры. Дык гэта патрэба веры ў Бога, — скажа хтосьці, і ў многім будзе мець рацыю. Бо кожны чалавек, нават той, які найлепш адчувае сябе ў атачэнні самога сябе, час ад часу патрабуе падтрымкі вонкавага свету і веры ў тое, што на тым жа свеце ён не адзін.

Я не пярэчу

ты бачыў многа:

усход і захад сонца

і ідэальнае хараство бясконца.

Кранаў ты рукою

гісторыю спрад тысячы гадоў.

Твой шлях вадзіў цябе

і праз каменныя пустыні

і праз палацы ўладароў

магутных

і менш вядомых свету.

Ты бачыў узлёты іх, упадкі

застылыя ў разьбах, карцінах

славутых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF