Ніва № 14 (3647), 5 красавіка 2026 г.

Сабраць Шведава ў 101 гадавіну. Wiktor Szwed: bibliografia za lata 1957-2025

Міра ЛУКША

У ваяводскай Палдяшскай ксёнжніцы, адной з самых вялікіх польскіх бібліятэк, у якіх збіраюцца ўсе новавыдадзеныя кнігі, 23 сакавіка адбылося вельмі хвалюючае, асаблівае спатканне, прысвечанае памяці Віктара Шведа — паэта памежжа, летапісца падляшскай душы, аднаго з найважнейшых творцаў беларускай літаратуры Падляшша. Падзея была сарганізавана ў супрацоўніцтве з Цэнтрам беларускай культуры. Вялікі зборнік бібліяграфіі «podmiotowej i przedmiotowej» датычнай Віктара Шведа сабрала яго жонка Валянціна Швед у рамках мастацкай стыпендыі маршалка Падляшскага ваяводства, муза яго і дбайная апякунка таксама яго творчасці, аднадумка і паплечніца, ціхі і руплівы працаўнік культуры.

Віктар Швед, нарадзіўшыся ў 1925 годзе ў вёсцы Мора на Гайнаўшчыне, усё жыццё заставаўся верным сваёй зямлі і яе людзям. Пісаў пра свет, які ведаў найлепш — пра падляшскую вёску, памяць продкаў, працу, веру і сям’ю. Гэтая сустрэча стала вяртаннем у свет, які паэт апісваў з пяшчотай — свет драўляных хат, студняў, палёў, пахкіх хлебам, і лясоў Белавежжа. Як ён пісаў: «Я заўсёды нашу цябе ў глыбіні свайго сэрца, крыніца маіх мар, маіх надзей». Ён быў аўтарам пару дзясяткаў паэтычных зборнікаў і ўспамінаў, суаўтарам падручнікаў па беларускаму мове, таксама працаваў перакладчыкам. Яго творы гэта сведчанне самабытнасці Падляшша, але адначасова і ўніверсальная гісторыя — пра прывязанасць да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF