Ніва № 14 (3647), 5 красавіка 2026 г.
Сорокоуст, пандэмія, час і Зоя. З крыжам на МесяцыУля ШУБЗДА«Кніжка мае кароткі загаловак, так як наша жыццё, той час, які даны нам на гэтай зямлі; тое, што нас чакае яшчэ наперадзе. Пра чалавека, які ў дарозе», — так у першых словах Дарафей Фіёнік сказаў пра кніжку Зоі Сачко «Той час даны нам». Прэзентацыя зборніка прайшла 26 сакавіка, зараз пасля Дня Волі, у Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку. Сустрэчу сарганізавала Аб’яднанне «Русь». І была поўная зала. Прастора напоўненая паэзіяй Зоі Сачко. Зборнік Той час даны нам — паэзія, якая нараджалася ў адзіноце. У час цяжкіх пандэмічных абставін, якія закранулі ўсё, авалодалі кожным. Кожны мог час пандэміі выкарыстаць па-свойму, для сябе. Зоя Сачко з сундука вытягае прошлэ*, якога не баіцца. Яе паэзія можа быць параўноўваная да зборніка Якуба Колася Песні-жальбы, бо па-жаночаму глядзіць на свет праз сваю тонкасць, уражлівасць і непазбежнасць будучага. У садах думкі цвітуць, — піша Зоя Сачко. Але ці кожны можа такі сад сабе знайсці? Паэзія Сачко адмарожвае, робіць чалавека больш адчувальным. Гэта і пагроза, але таксама магчымасць. Фотаздымкі крыжоў Пятра Лазовіка, якімі заняўся графік Уладзімір Міхневіч, дапаўняюць слова аўтаркі. Першая старонка — гэта цень, чалавек і дарога. Дарога высыпаная жвірам, пяском. А кожны крок дае іншы гук. Кожны адзін крок можа напаўняць надзеяй, або зусім яе адбіраць, таму кожны з’яўляецца цяжкім. Так, мабыць, выглядалі крокі першых людзей на (...) |