Ніва № 14 (3647), 5 красавіка 2026 г.
Сустрэчы ў карнавале (ч. ІІ)Аляксей МАРОЗМерапрыемства «Сустрэчы ў карнавале» адбылося ў ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы 20 лютага, перад Вялікім постам, які папярэджвае Вялікдзень. Бацькоўскі камітэт падтрымаў ініцыятыву школы, каб у Масленіцу даць магчымасць музычна адораным белліцэістам і гасцям з Вільні запрэзентавацца перад публікай, якую саставілі сёлета белліцэісты, бацькі, астатнія сямейнікі вучняў, настаўнікі школы і віленскія госці. — Пачатак нашага супрацоўніцтва з гасцямі з Вільні гэта была рэалізацыя эразмусаўскага еўрасаюзнага праекта «Нацыянальныя меншасці багаццем Еўропы», у якім прынялі ўдзел наш Беларускі ліцэй з Гайнаўкі, Літоўскі ліцэй з Пунска і Беларуская гімназія з Вільні. Усё было з’яднанае ідэяй Вялікага Княства Літоўскага і ў рамках рэалізацыі гэтага праекта, між іншым, мы даследавалі культуру ВКЛ, літоўскую і беларускую культуры. Знаёміліся мы таксама са сваімі мясцовымі культурнымі адметнасцямі. Пасля завяршэння праекта мы рашыліся стварыць магчымасць для штогадовых сустрэч моладзі і настаўнікаў. Вельмі добра, што адбываецца супраца паміж нашымі школамі ў Гайнаўцы, Вільні і Пунску. Сёння ўражанні вельмі прыемныя. Многа моладзі прыехала з Вільні. Шматлюдная Беларуская гімназія ў Вільні гэта вынік прыкрых працэсаў у Беларусі, адкуль вымушана была ўцякаць беларуская інтэлігенцыя. Многія ўцекачы з дзяцьмі апынуліся ў Вільні. Там вельмі патрэбная беларуская (...) |