Ніва № 14 (3647), 5 красавіка 2026 г.

Каб не забылі...

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

21 сакавіка ў першы дзень каляндарнай вясны, перад Днём Волі ў Гданьску адкрылі і асвяцілі крыж „Змагарам за вольную і незалежную Беларусь”. Ідэя паставіць крыж нарадзілася падчас святкавання сотых угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі, ладжанага Беларускім культурным таварыствам „Хатка”. Тады ў 2018 годзе шматлюдна святкавалася ў Беларусі. Гэта натхніла нас на ўшанаванне памяці тых беларускіх змагароў, якія дасюль невядома дзе злажылі свае косці. Незалежная Беларусь як быццам забыла пра сваіх герояў, дзякуючы якім яна змагла адрадзіцца і заіснаваць у свеце. Можа не столькі забыла, што не знайшла іх магіл, бо ў энцыклапедыях і ў слоўніках яны існуюць з абарванымі лёсамі — „далейшы лёс невядомы”. А калі невядомыя лёсы, дык і магілы невядомыя...

Прыдумалі мы, што памяць герояў Беларусі належыць ушанаваць на старых гістарычных могілках у Гданьску, найлепш у цэнтры горада — на Гарнізонных могілках, дзе ўжо знайшлі вечны спачын такія беларускія дзеячы, як мастак Козьма Чурыла, Серафіна і Лука Дзекуць-Малеі, Ізыдар Пузырэўскі і памерлая два гады таму наша актывістка Ірына Гаданьчук-Гэрэлюк. Нашу ідэю падтрымаў тадышні прэзідэнт Гданьска Павал Адамовіч, якога бацька падчас вайны вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. Пасля яго нечаканай трагічнай смерці наша ініцыятыва заляжалася да 2021 года. Тады пад каменем Янкі Купалы ў Гданьску-Аліве 25 сакавіка з гэтай ідэяй звярнуліся мы да новай прэзідэнт (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF