Ніва № 14 (3647), 5 красавіка 2026 г.
Перакручаная восьУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧНаколькі бывае падманлівай геаграфія. Колькі ні сцвярджай, што Беларусь ёсць цэнтрам Еўропы альбо яе ўсходняй часткай, бязлітасная мачаха-гісторыя адвяла нам зусім іншае месца. На сёння Рэспубліка Беларусь трывала і хіба надоўга загразла ў найбольш дзікай і антычалавечай азіяцкай прасторы. І ніякая Беларусь на сёння не рэспубліка. Яна гэткая паўфеадальная, паўсацыялістычная, васальна залежная ад Расеі і Кітая краіна. Дзяржава з намінальным суверэнітэтам і фактычна поўнай залежнасцю ад усходніх суседзяў, што яшчэ раз яскрава паказаў «рабочы візіт» начальніка дзяржавы ў Паўночную Карэю, якая афіцыйна здзекліва і цынічна называецца Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікай. Ваяж Лукашэнкі з малодшым сынам у найбольш змрочную і цемрашальскую дзяржаву свету выразна прадэманстраваў не проста сяброўства двух дыктатарскіх рэжымаў. Ён яшчэ раз падкрэсліў той ідэал краіны, да якой цвёрдым курсам павядуць беларускі народ. Краіны без інтэрнэту і святла, краіны, дзе на сняданак будзе трава, а на вячэру галінкі дрэў. Абеду не будзе зусім, паколькі ў абед трэба будзе працаваць на карысць магутнай дзяржавы, перапынкі ў працы будуць забароненыя. Краіны без малейшых грамадзянскіх правоў і без драбнейшага сумневу ў выдатных якасцях правадыра ці сына правадыра, які атрымае ўладу па спадчыне. І з удзячнасцю дзяржаве за тое, што яна дазваляе дыхаць сваім насельнікам паветрам. Скажаце, што гэта немагчыма для Беларусі? Дык (...) |