Ніва № 14 (3647), 5 красавіка 2026 г.

Жыве Беларусь! Учора. Сёння. Заўтра.

Міхал ІВАНЮК

Цэнтральныя ўрачыстасці з нагоды Дня Волі, арганізаваныя Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку, былі сканцэнтраваны вакол канцэрта «Жыве Беларусь! Учора. Сёння. Заўтра», які адбыўся ў канцэртнай зале Комплексу музычных школ па вуліцы Падлесьнай, якая ўжо некалькі гадоў прадастаўляе сваю прастору для найважнейшага беларускага святочнага канцэрта года. Перад пачаткам канцэрта беларуская дэлегацыя (у складзе Яўген Вапа, Анатоль Вап і Наталля Сцепанцова) усклала кветкі да мемарыяльнай дошкі на Следчым арышце — былой турме НКВД, у якой у кастрычніку 1939 года памёр Макар Краўцоў. Пазней у Беларускім хабе «Новая Зямля» адбыўся канцэрт украінскага хору «Каліна» з беларускім рэпертуарам, а таксама штомесячная акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам, прысвечаная пятай гадавіне яго арышту, якая супала з канцэртам.

У 40-ю гадавіну святкавання Дня Волі ў Беластоку мерапрыемства пачалося з уступнага слова Ілоны Карпюк і гімна «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» (на словы Макара Краўцова), а таксама паслання старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвіллы. Пасля прывітання ўсіх прысутных, у тым ліку прадстаўнікоў ваяводскага і мясцовых самаўрадаў, прадстаўнікоў адукацыі, грамадска-культурных арганізацый і вялікай дэлегацыі вучняў Белліцэя ў Гайнаўцы, вядучая дала слова дырэктару ЦБК Анатолю Вапу, які сваю прамову прысвяціў беларусам Беласточчыны і іх ролі ў стварэнні Беларускай Народнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF