Ніва № 13 (3646), 29 сакавіка 2026 г.

Амерыканскі футбол

Міхаіл ТАЛЕР

У гэтай гісторыі не апошнюю ролю адыграў Ленін, хоць пра наяўнасць такой і не падазраваў. Адышоў у іншы свет да яе шчаслівай кульмінацыі, але ж мае непасрэднае дачыненне да тых трагічна-камічных падзей.

Ага. Ён-ён. Уладзімір Ілліч каторы. Важак сусветнага пралетарыяту. Хоць у нашым аповедзе аніводнага пралетарыя няма. Усё сяляне ды сяляне. Беларускія. Ну, і адзін спартсмен. Амерыканскі.

А Ленін яшчэ да нараджэння таго спартсмена паабяцаў сялянам зямлю. Усю. З лёгкай рукі так. Бярыце, маўляў, і хоць на хлеб намазвайце, хоць так ешце. Хоць задушыцеся ёй. Абы на здароўе.

А чаму не. Чужую ж абяцаў, не сваю. Так і заявіў:

— Фабрыкі рабочым, зямлю сялянам.

Гэта цытата, між іншым. З яе то і пачалася нашая гісторыя.

Там то якая справа атрымалася. Рабочыя не зусім ведалі, што рабіць з фабрыкамі. Запілі небаракі гадоў так на семдзесят. А вось сяляне добра зналі, для чаго патрэбная зямелька. І пачалі займацца сваёй любімай справай — цяжкой сялянская працай.

Вось і беларускі дзед нашага героя, амерыканскага спартсмена, таксама зарыўся ў зямлю плугамі ды матыкамі і давай угнойваць яе потам, каб прыгажосцю зацвіла.

А вось гэта ўжо заснавальніку сацыялістычнай краіны хіба што не спадабалася. Можа падумаў, што не для таго рэвалюцыю рабілі, каб сяляне гарбаціліся як пры старой уладзе. Можа яшчэ якая вялікая ідэя ў галаву стукнула. З ім гэта часта здаралася. І ўжо нічога не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF