Ніва № 13 (3646), 29 сакавіка 2026 г.
Былі іх святынямі гонар і годнасцьУладзімір АРЛОЎГэтыя мае гераіні з будучай кнігі пра жанчын у гісторыі Беларусі вельмі розныя, але — калі ўявіць, што яны маглі б сустрэцца — павінны былі знайсці агульную мову. Бо кожная кіравалася на сваім жыццёвым шляху вернасцю абраным прынцыпам, у любой сітуацыі захоўвала гонар і годнасць. Тэкст кнігі напісаны дзякуючы стыпендыі Прэзідэнта Беластока. Соф’я Шамардзіна Яе мне хочацца параўнаць са слыннай айчыннай авантурніцаю Саламеяй Русецкай, але Соф’я жыла ў іншы час. Здавалася б, праз дзвесце гадоў ён будзе да чалавека больш ласкавы, ды здарылася наадварот. Дзіцячыя ножкі нашай гераіні бегалі па вуліцах старадаўняга Нясвіжа, дзе бацька служыў акцызным чыноўнікам. Паходжаннем ён быў з сібірскіх татараў, але Соф’я ў анкетах будзе паслядоўна называць сябе беларускай. З Мінскай жаночай гімназіі яна выправілася ў Пецярбург, на Бястужаўскія курсы, вышэйшую навучальную ўстанову для жанчын. Асвойтацца ў сталіцы дапамагаў знаёмы сям’і, літаратар Карней Чукоўскі. Ён увёў 18-гадовую адукаваную і гожую юначку ў багемнае асяроддзе, дзе тая пазнаёмілася з Маякоўскім. Распачаўся бурны раман. Неўзабаве Соф’я далучаецца да паэтаў-футурыстаў, што едуць на гастролі. Там аб’ектам яе жарсці робіцца паэт Ігар Севяранін. (Соф’я — прататып Марыі ў „Воблаку ў штанах” свайго першага абранца, другі прысвеціць ёй паэму „Званы сабору пачуццяў”.) У гады Першай сусветнай вайны яна — (...) |