Ніва № 13 (3646), 29 сакавіка 2026 г.

Міха Юзафа — одпуст і допуст. Усе твары Юзафаў

Уршуля ШУБЗДА

Так склалася, што заўсёды сярод посту выпадае адзін дзень... з посту, каб можна было апраўдаць свае віно, ці піва. Ну, можа два, або тры, чатыры... і г.д. Імяніны Юзафа ў календары па новым стылі выпадаюць 19 сакавіка. Сёлета гэта яшчэ зышлося з канцом Рамадана, таму дыспэнса набрала большай моцы. Можна сказаць да другой ступені, значыць у квадрат. Мяска, тоўсценькая саланінка, духмяная бульбачка — гэта ўсё спакойна можна было выкладаць на талерку і проста цешыцца поўнай міхай.

Варта падкрэсліць, што імя Язэп, бо так будзе па-беларуску, вельмі мілагучна гучыць і на іншых мовах, таму тут падрыхтаваны Вікіпедыяй спісак, які склаўся ў своеасаблівую літанію:

Па-англійску — Джозэф, Джо; па-арабску يوسف (=Юсуф); па-балгарску — Йосиф; па-харвацку — Josip; па-чэшску — Ёзэф, Ёжын; па-эсперанта — Жозэфа; па-іспанску — José, Pepe; па-каталонску — Хасэп, памяншальна-ласкальнае: Пепэ ці Пеп; па-латыні — Iosephus; па-нямецку — Josef, Joseph; па-партугальску — José; па-руску — Иосиф, Осип; па-сілезску — Зэфель (спрошчана Зэфлік), Юзаф; па-турэцку — Юсуф; па-ўкраінску — Йосип; па-вілямоўску — Джуза; па-італьянску — Джузэпэ.

І тут варта задумацца, ці імя варта збеларушчаць, або спольшчаць, ці зрусшчаць і г.д. Арыгінальныя імёны, у тым выпадку Язэп, на розных мовах гучаць па-рознаму. Таксама нясуць іншы пераказ. І так можна пачаць з найпрасцейшых асацыяцый, якія прынёс нам капіталізм (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF