Ніва № 13 (3646), 29 сакавіка 2026 г.

Сустрэчы ў карнавале

Аляксей МАРОЗ

Мерапрыемства «Сустрэчы ў карнавале» адбылося ў ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы 20 лютага, перад Вялікім постам, які папярэджвае Вялікдзень. Бацькоўскі камітэт падтрымаў ініцыятыву школы, каб у Масленіцу даць магчымасць музычна адораным белліцэістам і гасцям з Вільні запрэзентавацца перад публікай, якую саставілі сёлета белліцэісты, бацькі, астатнія сямейнікі вучняў, настаўнікі школы і віленскія госці. Актавая зала белліцэя запоўнілася і таму частка вучняў глядзела выступы з калідора. Па-акцёрску ў час сустрэч запрэзентаваліся і захапілі публіку беларускія белліцэйскія калектывы — вакальны «Знічка» і танцавальны «Лявоніха», а таксама гурты «Лянок» з Беларускай гімназіі імя Францыска Скарыны і «Пацеркі» з Вільні. Ахвотныя асобы з розных класаў займальна заспявалі па-беларуску і ўмела ігралі на музычных інструментах. Сустрэчы закончыліся пачастункам, наладжаным на другім паверсе школы, дзе красаваўся белліцэйскі плакат прымеркаваны да Дня роднай мовы.

У пачатку спаткання дырэктар белліцэя Дарыюш Мусюк прывітаў гасцей, бацькоў, вучняў, настаўнікаў і іншых асоб сабраных у актавай зале. Дырэктар звярнуў увагу на вялікую ангажаванасць школьнай моладзі, настаўнікаў і бацькоў у падрыхтоўку да мерапрыемства. Прыгожым было сцэнічнае афармленне актавай залы, выкананае з ухілам на Масленіцу. Імпрэзу, падрыхтаваную пад наглядам настаўнікаў, удала вялі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF