Ніва № 13 (3646), 29 сакавіка 2026 г.

Мы — голас беларусаў, якія не могуць выйсці на Дзень Волі

Міхал ІВАНЮК

«Мы — голас тых беларусаў, якія не могуць выйсці на Дзень Волі», — прамовіў Ян Абадоўскі на мітынгу на плошчы каля рэстарана «Жубровіска» ў Беластоку, прысвечаным 108-й гадавіне абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Сёлета гэтая падзея прыпадае на сераду, але традыцыйна яна праходзіла ў нядзелю, каб прыцягнуць як мага больш беларусаў, а таксама палякаў, якія ў гэты дзень могуць і хочуць адзначыць далікатную дзяржаўнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта спадчына, якую мы павінны памятаць, і яна павінна быць важнай для ўсіх беларусаў, для якіх паняцці дэмакратыі, свабоды і правоў чалавека — не проста пустыя фразы, а мэты, да якіх яны імкнуцца. Мерапрыемства было арганізавана Фондам «Тутака», а горад Беласток выступіў партнёрам.

Адкрыў мерапрыемства Павел Станкевіч — старшыня Фонду «Тутака». Ён пачаў прамову па-польску, магчыма, з банальных слоў пра радасць не толькі ад цудоўнага надвор’я ў той дзень, якое напоўніла нас радасцю, але і ад свята, якое адзначаем. Прамоўца падкрэсліў, што апошнія некалькі гадоў святкаванне Дня Волі мела горкі прысмак. У той час як у Беластоку разам з прадстаўнікамі цэнтральных і мясцовых улад і ў партнёрстве з горадам гэты дзень можна святкаваць свабодна і ўрачыста, за дзясяткі кіламетраў адсюль, за межамі Польшчы і Еўрапейскага Саюза, людзі пакутуюць у турмах проста за мару пра свабодную і дэмакратычную дзяржаву. Прыгадаў ён (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF