Ніва № 13 (3646), 29 сакавіка 2026 г.
РАДА БЕЛАРУСКАЕ НАРОДНАЕ РЭСПУБЛІКІІвонка СУРВІЛЛАДарагія мае Суродзічы, Сябры Беларусы! Перад усім хачу прывітаць усіх Вас з нашым вялікім нацыянальным Сьвятам — 25-м Сакавіком. 25-га Сакавіка 1918-га году наш народ, пасьля амаль паўтара стагодздзя няволі абвясьціў сьвету, што ён „ськідае з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці, якую гвалтам накінулі расейскія цары на наш вольны і незалежны край”. Хачу прыпомніць тут, што наш нацыянальны герой Кастусь Каліноўскі ўжо паўстагодзьдзя раней папярэджваў наш народ, што зажыве ён свабодна толькі, калі маскаля над ім ня будзе. Гэтыя словы нашая гісторыя пацьвярджае. Менавіта бальшавіцкая Расея патапіла ў крыві незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. Менавіта з Масквы ішлі загады на зьнішчэньне ў Курапатах нацыянальнай творчай і навуковай эліты, на ліквідацыю працавітага сялянства. Памкненьні беларусаў да свабоды і незалежнасьці свайго краю нязьменна душыліся. Нам даводзілася цярпець і фізычны, і духоўны Чарнобыль. А нядоўгі час нацыянальнага Адраджэньня быў спынены стаўленікам Масквы Лукашэнкам. На жаль, пасьля ледзь не стагодзьдзя акупацыі і хітрай прапаганды з боку тае самае Масквы сьвет забыўся пра беларусаў, пакуль наш народ ня прыпомніў яму у 2020-м годзе пра нашае існаваньне! Толькі дзякуючы Вашаму гераізму і адвазе сотняў тысяч Беларусаў, якія выйшлі пад бел-чырвона-белымі сьцягамі на вуліцы Беларусі, мы ажылі! Калі-б зноў ня ўмяшалася (...) |