Ніва № 13 (3646), 29 сакавіка 2026 г.

Важнейшыя рэчы

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У шалёнай інфармацыйнай плыні вельмі лёгка згубіць галоўнае. Зрэшты тое мноства дэзінфармацыі, разнастайных фальшывых укідаў, пустых вестак, медыйнай хлусні ў самых разнастайных формах якраз на тое і скіраваныя. А менавіта каб чалавек не мог атрымаць праўдзівую інфармацыю і асэнсаваць важнейшыя галоўныя рэчы. Маніпуляванне масавай свядомасцю сталася галоўнай місіяй пераважнай бальшыні сучасных медый, шматлікіх блогераў ды іншых псіхалагічных рэсурсаў уздзеяння на чалавека. Аддзяліць зерне ад асцюкоў, вылучыць, знайсці праўду пра тыя ці іншыя падзеі ў свеце, іх сутнасць і прычыны, становіцца архіскладанай рэччу. Патрабуюцца немалыя інтэлектуальныя высілкі, параўнанні розных крыніц, супастаўленні фактаў і іх інтэрпрэтацый, аналіз вынікаў, якія часцяком невідавочныя. Зразумела, што пераважная бальшыня людзей такім пошукам і ламаннем галавы не будуць займацца. Намнога прасцей спажыць гатовыя адказы і высновы, зробленыя іншымі. Менавіта так ствараецца і дзеіць прапаганда, фармуючы свае наратывы з тымі ці іншымі мэтамі.

А вельмі важныя інфармацыі часта проста замоўчваюцца. Вось яскравы прыклад апошняга месяца. Галоўная хрысціянская святыня ў Ерусаліме зараз зачынена. У храме Труны Гасподняй не толькі закрыты доступ для паломнікаў і турыстаў-наведнікаў, там цяпер спынены нават набажэнствы. І гэта падзея вельмі вялікай значнасці, бо падобнай сітуацыі раней не ўзнікала нават у часы глабальных крызісаў. Святыню (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF