Ніва № 13 (3646), 29 сакавіка 2026 г.
Памаліліся за беларускі народ!Ганна КАНДРАЦЮКДоктар Барбара Пякарская свае ўражанні падводзіць адным, эмацыйным сказам: — Вельмі кранальна! Яна — пастаянная ўдзельніца беларускіх багаслужбаў у Беластоку, лідарка і актывістка на ніве беларускай адукацыі, гадамі арганізавала малебны для дзяцей і бацькоў, якія вывучалі беларускую мову. Частка з іх па сёння прыходзіць у царкву памаліцца за беларускі народ з нагоды 25-га Сакавіка. Для свядомых беларусаў гэта вялікае свята: — Мая тоеснасць гэта не толькі беларускасць, гэта абсалютна, праваслаўе, — дадае Барбара. — А сёння беларускамоўная літургія і малебен як ніколі сагрэлі душу. Тым больш, што хор вельмі прыгожа спяваў. Бо бацюшку Андрэя Кузьму, — адзначае мая субяседніца, — мы чулі шмат разоў. Я ведаю як ён служыць, а тут яшчэ хор дапоўніў. Настолькі, прызнаюся, што ў мяне некалькі разоў пацяклі слёзы. — Не памятаю, калі быў на багаслужбе падчас якой УСЁ было па-беларуску. Хіба 25 гадоў таму ў ЗША, — напісаў у сацсетках журналіст і кінарэжысёр Юры Каліна. — Вельмі кранальная служба. Я хіба ўпершыню быў на ўсёй літургіі па-беларуску. Дзякую ўсім, хто спрычніўся да гэтай падзеі, — пракаментаваў сваю прысутнасць іберыст і ў мінулым радыёжурналіст Міхась Сцепанюк. Я сама, заслуханая ў мілагучныя спевы хору, пачала ўспамінаць беларускія багаслужбы ў Мінску, Гародні і Вільні. Гэта настолькі эмацыйная і рэдкая для нас, беластоцкіх беларусаў падзея, што пасля (...) |