Ніва № 12 (3645), 22 сакавіка 2026 г.

Піць, ці не піць

Міхаіл ТАЛЕР

— Піць, ці не піць? — задумліва кажа Яська. — Вось у чым пытанне.

І яго задумлівасць набывае характар адчаю і роспачы ад безвыходнасці сітуацыі, што патрабуе асабіста ад яго зрабіць гэты нялёгкі выбар. Адказаць на пытанне ў першую чару сабе самому.

Па ўсім бачна, што ўнутраныя сумневы там не надуманыя, а носяць сапраўды глыбокі і працяглы характар. І не толькі філасофскі, але і чыста фізіялагічны. А хутчэй за ўсё — рэкамендацыйны. Так на чалавечай мове называецца строгая забарона ад лекара ўжываць алкаголь.

— Вось толькі не трэба прыплятаць сюды Уільяма нашага, Шэкспіра, — адказваю яму я. — Тым больш, што ў арыгінале пытанне прынца Гамлета гучыць крыху не так. Хоць прызнаю — сэнс той жа. Але ты ўжо дастаткова дарослы, каб прымаць рашэнне самому. Хоць і малодшы за Шэкспіра не некалькі вякоў, але ж даўно паўналетні. Пераходны ўзрост, я б сказаў.

Пераходным у нашай кампаніі яшчэ з маладосці называлі такі ўзрост, калі чалавек па гадах мусіць быць гатовы перайсці з гэтага свету на той. Таму і пераходны. Жартавалі так. Ой, калі гэта было. Усе сабакі тога году нараджэння даўно паздыхалі.

Як былі маладзейшымі весяліліся з таго жарту, дурні няспелыя. А вось зараз ужо ставіліся больш сур’ёзна і не так гумарыстычна. З большай павагай, так бы мовіць. Усё па той жа прычыне пераходнага ўзросту, які прыйшоў хутка і прасіць дазволу не стаў. Але агучвалі гэны жарт час ад часу, каб разрадзіць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF