Ніва № 12 (3645), 22 сакавіка 2026 г.
Пошукі і знаходкі. Пра паэта Міхася Арла і яго жонкуСяргей ЧЫГРЫНУпершыню пасля Другой сусветнай вайны пра беларускага паэта, публіцыста, перакладчыка і фалькларыста М. Арла (Сцяпана Пятэльскага, 1890-1918) напісаў артыкул Юры Туронак у „Ніве” 5 лютага 1978 года. Пасля паведамлялі ў беларускім друку пра яго Алег Лойка, Віктар Швед, Янка Саламевіч, Аляксей Пяткевіч, Генадзь Кісялёў. Напачатку ХХ стагоддзя пра М. Арла прыгадвалі Максім Багдановіч, Яўхім Карскі, Максім Гарэцкі. Максім Багдановіч у 1913 годзе адзначаў, што „М. Арол і Янук Д. — людзі, што маюць палёт і талент... Трапляюцца ў іх часам і вершы даволі сільныя па пад’ёме і думцы...” (Максім Багдановіч, Творы, Мінск, 1968, т. 2, с.130-131). Сцяпан Пятэльскі нарадзіўся ў Гарадку Беластоцкага павета ў шматдзетнай беларускай сялянскай сям’і. Там прайшло яго дзяцінства, дзе ён скончыў пачатковую школу. Пасля заканчэння царкоўна-настаўніцкага вучылішча ў Ялоўцы ў 1909 годзе, Сцяпан працаваў настаўнікам у Ялоўцы, потым у Гарадку, Струзе (цяпер Мастоўскі раён). Перад пачаткам Першай сусветнай вайны жыў на Ковеншчыне, настаўнічаў. Гады настаўніцкай працы былі гадамі фарміравання дэмакратычнага светапогляду, патрыятычных ідэалаў, а таксама час станаўлення Сцяпана Пятэльскага як мастака слова. З 1909 года вершы М.Арла пачалі друкавацца ў „Нашай ніве”, у „Беларускім календары”. Яго творы змяшчаліся ў „Зборніку «Нашай нівы»”, часопісе „Лучынка” і іншых беларускіх выданнях пачатку ХХ (...) |