Ніва № 12 (3645), 22 сакавіка 2026 г.

Памяткі прывезеныя з бежанства продкамі

Ганна ШАЙКОЎСКАЯ

Улетку 1915 года амаль паўтара мільёна жыхароў Заходняй Беларусі, у тым ліку сённяшніх Бельскага, Гайнаўскага, Сакольскага і Сямятыцкага паветаў у выніку ваенных дзеянняў на расейска-нямецкім фронце Першай сусветнай вайны былі вымушаны пакінуць свае дамы і эвакуявацца ў глыб Расеі. Сярод іх апынуліся продкі Галены Каралюк з Сямятыч — прадзядуля Трафім і прабабуля Вольга Годуны з Бацік-Бліжэйшых.

У пачатку лютага Гарадская бібліятэка імя княгіні Анны Ябланоўскай у Сямятычах зладзіла паказ дакументальнай кінастужкі Юрыя Каліны «Бежанцы 1915-1922».

Тэма бежанства 1915 года была ў Сямятычах малавядомай, аднак, як высветлілася, у некаторых сем’ях захаваліся ўспаміны, а нават дакументы з гэтага перыяду.

Прысутныя на сустрэчы з рэжысёрам Галена Каралюк, Людміла Кавальчук і Эва Грыкоўская настолькі цікава распавялі гісторыі сваіх продкаў, што напрыканцы лютага я яшчэ раз адведала Сямятычы.

Галена Каралюк прыняла мяне сапраўды па-падляшску, гасцінна. Пачаставала цёплым, смачным супам, а затым за гарбатай і кавай распавяла мне гісторыю сваіх продкаў, асабліва бабулі Гандзі. Адзначыўшы, што тут у Сямятычах, сапраўдным Падляшшы, людзі гавораць яшчэ па-свойму. «Я ў кошыку ны прэвэзёна одэ. Мы ны з за лініі Керзона. Мы своякі одэ», — кажа з усмешкай спадарыня Галена. Жыццярадасная, бадзёрая жанчына са шматлікімі зацікаўленнямі разам з сяброўкамі ўдзельнічаюць ў жыцці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF