Ніва № 12 (3645), 22 сакавіка 2026 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (105). Няздзейсненая беларуская мара

Андрэй СЦЕПАНЮК

Ад нейкага часу заўважаю, што перад кожным святкаваннем Дня Волі штораз менш маіх думак канцэнтруецца на паняцці айчыны. Многімі гадамі святкаванне таго ж дня было амаль абавязкам, а адначасова радасцю з факту, што ёсць людзі, якія засталіся вернымі спадчыне беларускіх продкаў і, нягледзячы на неспрыяльныя часта ўмовы, дацэньваюць тое, што здарылася дзясяткі, а нават сотні гадоў таму назад (дакладней, сотня была толькі адна). І той першавясновы час быў часам перагляду таго, што змянілася ў маім разуменні Беларусі. Маёй Беларусі! Бо Беларусь была заўсёды вялікай і няздзейсненай марай, якая засела недзе глыбока ў душы і сэрцы, і чакае таго дня, калі будзе магла вырвацца на волю і паказаць і мне, і ўсяму свету, што яна ёсць. Нацыянальная, перспектыўная, з мовай беларускай плывучай па ўсіх сваіх галоўных трактах і завулках, з перакананнем, што нельга ніколі забываць хто ты, і навошта ты прыйшоў на гэты свет. Дык сам ужо ў васьмідзясятыя гады мінулага стагоддзя пісаў:

(...) І будзе свята

будзе баль

зноў кліч Пагоні

дзесь над намі

няхай жыве

наш карнавал

наш беларускі

пад сцягамі (...)

Андрэй Сцепанюк, Вера (фрагмент)

А пісаў я гэта даўно, калі яшчэ не было столькі рознага тыпу імпрэз, звязаных з нацыянальным святам, калі не было так многа ахвотных да таго, каб крычаць „Жыве (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF