Ніва № 12 (3645), 22 сакавіка 2026 г.
Цікава на мяжы?Міра ЛУКШАРада Міністраў падоўжыла часовае абмежаванне на права падаваць запыт аб абароне на мяжы з Беларуссю на 60 дзён, пачынаючы з 21 студзеня 2026 года. Сейм, ніжняя палата парламента, пагадзіўся працягнуць абмежаванні 9 студзеня; урад звяртае ўвагу на працяг інструменталізацыі міграцыі і напады на службы. Ці гэта зацішша перад бурай? Студзень працягвае тэндэнцыю канца папярэдняга года з колькасцю спроб незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы. Аднак службы пільныя, ведаючы, што міграцыйны ціск можа ўзрасці ў любы момант. Пракладка тунеля пад мяжой у снежні 2025 г. — яскравы гэтаму прыклад. Паводле даных Галоўнага ўпраўлення Памежнай аховы, з 1 студзеня па 29 снежня 2025 года было зафіксавана больш за 29 600 спроб незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы. У 2024 годзе было зарэгістравана больш за 30 400 выпадкаў. Розніца не здаецца істотнай, але ў канцы мінулага года бачная выразная тэндэнцыя, якая працягваецца і ў студзені 2026 года. Ужо ў сярэдзіне лістапада 2025 года МУСіА паведаміла, што сітуацыя на польска-беларускай мяжы стабілізуецца. Колькасць штодзённых спроб перасячэння мяжы значна знізілася — з больш чым сто да некалькіх дзясяткаў. Пераломны момант адбыўся 14 студзеня, калі памежная служба не зафіксавала ніводнага выпадку незаконнага ўезду ў Польшчу. Раней гэта адбывалася ў пачатку сакавіка. Гэта статыстыка з польска-беларускай мяжы. Раней выпадкаў за адзін дзень было больш. Дні без адзінай спробы (...) |