Ніва № 12 (3645), 22 сакавіка 2026 г.
Чужынцы там правяць бальУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧНа мінулым тыдні міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь, чалавек з прозвішчам Андрэй Іванец, у Маскве на канферэнцыі Міжнароднай арганізацыі па расейскай мове публічна і гучна заявіў, што Беларусь гатова стаць пляцоўкай для значных міжнародных мерапрыемстваў па папулярызацыі расейшчыны. У перакладзе з чыноўніцкай на чалавечую мову гэта гучыць так: «Мы аддана служым вам і будзем гэтак жа служыць надалей». Ці магчыма ўявіць такога міністра адукацыі хоць у якой-небудзь з іншых 14-ці былых савецкіх рэспублік!? Гэта ўсё, што трэба ведаць пра сутнасць таго ўрада, які зараз у Беларусі. Прычым гэта якраз тая сумная гісторыя, калі словы і справы чыноўнікаў лукашэнкаўскага рэжыму не разыходзяцца. Усе, больш чым трыццаць гадоў гэтай улады, яна мэтна і паслядоўна знішчае ўсё беларускае, дыскрымінуе рознымі спосабамі ўсё сваё і нацыянальнае. У 2018 годзе ўлады далі маленькую палёгку беларускаму грамадству, упершыню даўшы магчымасць больш-менш адкрыта і вольна адсвяткаваць 100-я ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі. І пасля гэтага беларускае і беларускамоўнае сталі зноў хутка развівацца і быць запатрабаваным — вышыванкі, кнігі, патрыятычная нацыянальная сімволіка, канцэрты і прэзентацыі, сустрэчы з літаратарамі... 2020 год з правакацыйнай кампаніяй па выбарах прэзідэнта ўсё перавярнуў. Акрамя жорсткай зачысткі палітычных апанентаў, паралельна ўлада пачала нішчыць усе грамадскія беларускія асяродкі і (...) |