Ніва № 12 (3645), 22 сакавіка 2026 г.
Юбілейны ХХV Ваяводскі конкурс беларускай гавэндыАляксей МАРОЗЛепшыя пастаянныя ўдзельнікі Конкурсу беларускай гавэнды навучыліся добра расказваць, умеюць паказаць свае акцёрскія ўмеласці, аратарскія здольнасці, а таксама выклікаць эмоцыі ў публікі. Амаль штогод дабіваюцца поспехаў, а да пераможцаў падчас чарговых выпускай конкурсаў гавэнды далучаюцца новыя расказчыкі. ХХV юбілейны выпуск Ваяводскага конкурсу беларускай гавэнды — Гайнаўка 2026 адзначалася высокім узроўнем расказвання і вялікай колькасцю конкурсных удзельнікаў. 27 лютага ў ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы займальна выступілі вучні пачатковых школ і белліцэіст, які, пачынаючы з пачатковай школы, дабіваецца поспехаў у час гайнаўскага конкурсу расказчыкаў. Перад публікай, якую саставілі ўдзельнікі конкурсу, іх настаўнікі, бацькі, бабулі, дзядулі і белліцэісты 26 расказчыкаў змагаліся за перамогу, між іншым, распавядаючы па-беларуску казкі, пра здарэнні са свайго жыцця, расказваючы пра вучобу ў школе і спасылаючыся таксама на жыццё дарослых асоб і іх клопаты. Пры нагодзе круглага юбілею, ХХV выпуску Конкурсу беларускай гавэнды, была паказана мультымедыйная прэзентацыя, у якой паявіліся ўспаміны і вяртанне да першых выпускаў беларускай гавэнды. Сабраныя ў актавай зале белліцэя ўбачылі многа здымкаў з розных выпускаў конкурсу, а каментарый да іх даў настаўнік беларускай мовы ў Гайнаўскім белліцэі Ян Карчэўскі, ініцыятар і (...) |